Літва! Мая айчына! Ты - нібы здароўе!
Цябе той цэніць, хто ўжо страціў. Зноў і зноў я
Табою мрою, зноў ты ў снах перад вачыма.
Вярнуць цябе хачу я ў слове хоць, Радзіма!

Адам Міцкевіч


Ласкава просім на старонку
Беларускага Моладзевага Зямляцтва Масквы!

Навіны:

07.10.2004 - Сустрэча ў амбасадзе. Раднік-пасланнік амбасады Рэспублікі Беларусь сп. Паўлоўскі павітаў новых маскоўскіх студэнтаў-беларусаў ад імя амбасады Беларусі, заклікаў узяць удзел у надыходзячых выбарах і рэферэндуме.

01.07.2004 - Пачаў функцыянаваць наш сайт!

19-20.06.2004 - У ноч з 19 на 20 чэрвеня беларусы Масквы святкавалі Купалле ля жывапіснага возера ў маскоўскім прадмесці Лыткаріно.
Святкаванне сёлета было арганізаванае Беларускім Моладзевым Зямляцтвам.
Дажджы, што псавалі надвор’е ў сталіцы Расіі ўвесь чэрвень, якраз тым вечарам скончыліся і ня перашкодзілі нашаму фэсту.
Згодна з беларускімі традыцыямі на агне была спаленая лялька, вадзіліся карагоды вакол вогнішча, спяваліся купальскія песні. Апагеем сьвяткавання было начное купанне самых смелых маладых маскоўскіх беларусаў.
Традыцыйна беларускае Купалле ў Маскве аб’яднала розныя нацыі – у святкаванні ўдзельнічалі нашыя сябры: расійцы, амерыканцы, аргентынцы, украінцы, казахі. Ужо некалькі год запар мы на Купаллі знаёмім прадстаўнікоў іншых краінаў з беларускаю культурай і традыцыямі.
Аб нашым свяце зняло рэпорт расійскае тэлебачанне – яго таксама можна было пабачыць на канале ОНТ ў Беларусі.

Фотаздымкі з Купалля-2004 можна пабачыць у фотагалерыі.

 

 
© Pit Studio&czalex 2004AD